Пачаўся суд па справе былога памочніка прэзідэнта па Гарадзенскай вобласці



Пачаўся суд па справе Сяргея Раўнейкі – яму пагражае да 15-ці гадоў зняволення. Былога памочніка прэзідэнта па Гарадзенскай вобласці затрымалі год таму. Як паведамлялі ў КДБ, яго ўзялі падчас атрымання хабару ў памеры 200 тысяч даляраў. Хто менавіта перадаваў хабар і за якія менавіта “паслугі” – не паведамлялалася.

Справа Раўнейкі засакрэчана, Вярхоўны суд адмовіўся нават назваць дату пачатку працэсу, аднак як стала вядома Тут.бай, судзіць былого чыноўніка пачалі сёння, 11 чэрвеня, а справу засакрэцілі, бо ў матэрыялах утрымліваюцца дзяржаўныя таямніцы.

Раўнейка ўваходзіў у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, таму дазвол на аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы павінен быў даваць асабіста Аляксандр Лукашэнка. На пасадзе памочніка прэзідэнта па Гарадзеншчыне Сяргей Раўнейка прабыў амаль тры гады – з чэрвеня 2015, а ўжо ў 2016-м, па дадзеных КДБ, пачаў вымагаць і атрымліваць хабар. Раней экс-чыноўнік працаваў у Камітэце дзяржкантролю, да затрымання таксама ўзначальваў Гарадзенскае аддзяленне федэрацыі бокса.

Сяргею Раўнейку – 50 гадоў, юбілей ён сустрэў ужо ў СІЗА КДБ. У яго двое дарослых дзяцей, сын жыве ў Менску, дачку ў Берасці.

Фота: instagram.com/@grodno_oblispolkom