Пачынаецца працэс стварэння праўладных партый



Васкрасенскі паведаміў аб стварэнні ў Беларусі партыі з актывістаў пратэснага руху

«Аргкамітэт партыі ўжо запушчаны, фармуецца ініцыятыўная група. Наколькі мне вядома, кожны дзень па два-тры чалавекі прыходзяць да іх на сход і выяўляюць жаданне вярнуцца ў легальную палітычную дзейнасць. Гэтая партыя перш за ўсё будзе грунтавацца на актывістах руху тых пратэстаў, якія своечасова спыніліся», — сказаў Юрый Васкрасенскі ў эфіры тэлеканала АНТ у сераду.

Юрый Васкрасенскі — былы ўдзельнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі. Цяпер пазіцыянуе сябе як стваральнік арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сіл» (КСДС).

Як паведамлялася, 10 кастрычніка Лукашэнка сустрэўся ў следчым ізалятары КДБ з затрыманымі прадстаўнікамі Каардынацыйнага савета і аб’яднанага штаба апазіцыі. Юрый Васкрасенскі быў у ліку тых, хто быў на той сустрэчы. Пасля яму змянілі меру стрымання.

interfax.by

«Белая Русь» у хуткім часе можа ператварыцца ў Партыю народнага адзінства

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» у хуткім часе можа ператварыцца ў Партыю народнага адзінства. Пра гэта распавёў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Аляксандр Шацько ў праграме «Аб’ектыўНа» на тэлеканале АНТ.

Па словах Аляксандра Шацько, «Белая Русь» стваралася і працавала як палітычная сіла і магла стаць партыяй яшчэ 10 гадоў таму. Але пасля маніторынгу аказалася, што большасць удзельнікаў гэтага грамадскага аб’яднання не ўхваляюць такіх пераўтварэнняў. Грамадзянам хапала грамадскага жыцця, яны не хацелі займацца палітыкай.

«З грамадскай структуры павінна вырасці партыя, — адзначыў намеснік старшыні «Белай Русі». — Мы гаварылі яшчэ ў 2010 годзе і працягваем гаварыць далей, што ў нас ёсць рабочая назва — Партыя народнага адзінства. Год, які стаў Годам народнага адзінства, вельмі лагічны для нас. І ўся праграма, усе тыя функцыі, да якіх мы падыходзілі, на сённяшні дзень адлюстраваны ў грамадстве».

Аляксандр Шацько дадаў, што ў бліжэйшыя дні адбудзецца з’езд «Белай Русі», і яго ўдзельнікі вызначацца, ці трэба грамадскаму аб’яднанню станавіцца партыяй.