Пачынаецца працоўны візіт Валерыя Кавалеўскага ва Украіну
Пачынаецца працоўны візіт прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валерыя Кавалеўскага ва Украіну.
У візіце таксама бяруць удзел дарадца Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько, паведамляе тэлеграм-канал АПК.
Падчас паездкі запланаваныя абмеркаванне з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і некаторых еўрапейскіх парламентаў стану беларуска-ўкраінскіх адносін, адбудуцца сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу ў Кіеве. Беларусы перададуць гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў. Таксама запланаваныя сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Львове.