Пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты
23 ліпеня ў Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. ЦВК зарэгістраваў 8 ініцыятыўных груп: кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, лідара партыі левых „Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, прадстаўніцы кааліцыі „Народны рэферэндум” Таццяны Караткевіч, беспрацоўнай Жанны Раманоўскай, казачага вярхоўнага атамана і лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча ды эканаміста Віктара Цярэшчанкі.
За месяц (да 21-га жніўня) ім трэба сабраць, як мінімум, сто тысяч подпісаў.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць 11-га кастрычніка 2015 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота polymia.by