Пад Асіповічамі выпрабавалі рэактыўныя сістэмы залпавага агню „Шквал” разам з дронамі
20 гадоў таму
Пад Асіповічамі выпрабавалі рэактыўныя сістэмы.
На палігоне „Асіповіцкі” Дзяржкамваенпрам паспяхова правёў выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню „Шквал”, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства ў Тэлеграме.
Як адзначаецца ў паведамленні, асаблівасцю выпрабаванняў „стала комплекснае выкарыстанне РСЗА з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, задачай якіх была выведка і перадача каардынат мэтаў”.
РСЗА калібру 122 мм „Шквал” створаная беларускім ААТ „Волатаўта” і можа выкарыстоўваць не толькі ўсю лінейку боепрыпасаў, што прымяняюцца рознымі мадыфікацыямі РСЗА „Град”, але і 122-мм рэактыўныя снарады, мадэрнізаваныя на заводзе.