Пад Баранавічамі высадзяцца расейскія вайскоўцы
Амаль 300 расейскіх вайскоўцаў прыбудуць на жнівеньскія вучэнні ў Беларусь. Разам з БТР-амі, мінамётамі, беспілотнікамі, верталётамі і самалётамі, як паведамляе „Інтэрфакс”.
Фота defence24.pl
Манёўры пад назвай “Непарушнае братэрства – 2016” пройдуць на палігоне Обуз-Лясноўскі пад Баранавічамі. Яны праводзяцца ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Час правядзення манёўраў – з 23 – па 27 жніўня.
