Пад Кіевам эксгумавалі ўжо больш за 1300 цел



Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведаміла, што на сёння эксгумаваныя больш за 1300 целаў мірных жыхароў Кіеўскай вобласці.

У ведамстве адзначылі, што асобы больш чым 200 чалавек не ўстаноўлены.

Целы расстраляных і закатаваных расейцамі ўкраінцаў знаходзяць да гэтага часу. Пасля правядзення следчых дзеянняў на месцы пахаванняў, іх накіравалі ў морг для правядзення судова-медыцынскіх экспертызаў.

Нагадаем, што Кіеўская вобласць была вызвалена ад расейскіх войскаў 2 красавіка. Пасля гэтага ў вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў мірных жыхароў. Людзей знаходзілі на вуліцах, у брацкіх магілах, склепах і студнях.

Фота: Поліція Київської області