Пад Львовам праходзяць украінска-амерыканскія вайсковыя вучэнні



85_tnНа Явароўскім палігоне пад Львовам працягваюцца сумесныя ўкраінска-амерыканскія вайсковыя манеўры “Fearless Guardian”. Паведамляе наш карэспандэнт:

 З украінскага боку ў манёўрах бяруць удзел 900 нацыянальных гвардзейцаў, з амерыканскага – 288 вайсковых інструктараў з баявым досведам Ірака і Афганістана. Вучэнні ставяць за мэту падрыхтоўку малодшых камандзіраў Узброеных сіл Украіны і Нацыянальнай гвардзіі. Асаблівая ўвага надаецца стварэнню сучаснай лініі абароны, медычнай дапамозе і навыкам выжывання ў экстрымальных умовах.

Фінансуюцца вучэнні коштам Рэзервнага фонда сусветнай бяспекі. Скончацца вайсковыя манёўры ў канцы верасня.

Сумесныя ўкраінска-амерыканскія вучэнні выклікаюць вельмі нервовую рэакцыю Масквы. Пракрамлёўскія выданні называюць іх няйначай, як “канвеер па падрыхтоўцы карнікаў”.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота Міністерство оборони України/Facebook