Пад новыя санкцыі ЗША трапілі менскі АМАП і атрад КДБ „Альфа”



Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Беларусі, паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША. У амерыканскі „чорны спіс” трапіў увесь склад Цэнтрвыбаркама на чале з Лідзіяй Ярмошынай і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Таксама пад санкцыі трапілі менскі АМАП, атрад КДБ „Альфа” і ўся менская міліцыя (ГУУС Менгарвыканкама).

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама ўвёў візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да 39 беларусаў, якія нясуць адказнасць за падрыў дэмакратыі ў Беларусі, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо. Спіс гэтых асоб пакуль не апублікаваны.

Абедзве палаты Амерыканскага парламента ўхвалілі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які не прызнае Аляксандра Лукашэнку абраным кіраўніком дзяржавы. Злучаныя Штаты заклікаюць да новых выбараў і падтрымліваюць беларускі народ.

Фота: Андрэй Ізотаў