Пададзены першы зыск за дзеянне супраць добрага імя польскага народу



Фонд „Рэдут добрага імя” (Reduta Dobrego Imienia) падаў у Варшаўскі суд пазоў супраць аргентынскага інтэрнэт-выдання «Pagina 12». Фонд спасылаецца на папраўкі закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці.

Арганізацыя патлумачыла, чаму падала ў суд. Прычынай стала праілюстраванне артыкула пра забойства габрэяў падчас вайны ў мясцовасці Едвабнэ фатаграфіяй забітых жаўнераў польскага падполля. Фотаздымак зрабіла камуністычная бясьпека. Гэта пасмяротны здымак групы салдат з падраздзялення Мячыслава Дземяшкевіча «Роя» з 25 лютага 1950 года.

Арганізацыя называе дзеянне аргентынскага выдавецтва маніпуляцыяй, якая наносіць шкоду польскаму народу і парушае добрае імя польскіх жаўнераў. «Гэта наўмыснае злоўжыванне, якое мусіць замацаваць у чытачоў перакананне пра польскі антысемітызм», – лічыць арганізацыя.

Папраўкі да Закону аб ІНП уступілі ў сілу 1 сакавіка. У адпаведнасці з законам, тыя, хто публічна і насуперак фактам, прыпісвае польскай нацыі або польскай дзяржаве адказнасць за злачынствы, учыненыя Трэцім Рэйхам або іншыя злачынствы супраць чалавечнасці, будуць падвяргацца штрафу або пазбаўленню волі на тэрмін да трох гадоў.

radyjo.net

Фота Polska Agencja Prasowa / Jacek Turczyk