Падчас саміту НАТА ў Вільні будзе зладжаны сайд-івент па Беларусі
Падчас саміту НАТА ў Вільні 11-12 ліпеня будзе зладжаны сайд-івент па Беларусі. Яго падрыхтоўкай займаецца Офіс Святланы Ціханоўскай.

Пра гэта ў парадку эксклюзіву нам распавёў старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка:
– Пазаўчора Святлана Ціханоўская брала ўдзел у сустрэчы спікераў парламентаў краінаў НАТА. Гэта такі прэс-саміт называецца. За паўтара месяца да самога саміту збіраюцца спікеры парламентаў. І было 28 спікераў. А падчас самога саміту мы рыхтуем сайд-івент па Беларусі (але гэта пакуль сакрэт, але вы ўжо можаце напісаць), дзе мы запросім таксама замежных лідараў альбо міністэрскі ўзровень на тэму ядзернай зброі ў Беларусі”.
Таксама каманда Ціханоўскай думае наконт фармату, у якім беларускае пытанне магло б прагучаць падчас асноўнай праграмы саміту НАТА ў Вільні.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
