Падлічваюцца апошнія галасы на выбарах у Сейм Латвіі
У Латвіі завяршыліся выбары ў Сейм. Падлічваюцца апошнія галасы.
У лідарах партыя “Согласие”, якая прадстаўляе інтарэсы расейскамоўнай меншасці, яна набрала 19,9 адсотка галасоў. Другое месца з 14% заняла партыя Kam pieder valsts (у перакладзе з латышскай Каму належыць дзяржава?) – цэнтрысцкая партыя. Замыкае тройку Новая кансерватыўная партыя – 13,6%. 12% набрала партыя “Для развіцця”, 11% у нацыянал-кансерватыўнага аб’яднання “Усё для Латвіі”, Саюз зялёных і сялян набрала 9,9%. Самая высокая яўка зафіксавана ў Валміеры – больш за 53% выбарцаў, а самая нізкая ў Дзвінску – менш за 32%.