Праверка подпісаў – без назіральнікаў



Гарадзенскія назіральнікі ад праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт не змогуць прысутнічаць пры праверцы галасоў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў адмовілі ў гэтым, хоць Выбарчы кодэкс не забараняе назіральнікам прысутнічаць пры падліку подпісаў, як кажа назіральнік Раман Юргель:

– У старшыняў камісій ёсць сваё кіраўніцтва ў Менску. Калі б яно ім дазволіла, каб прысутнічалі назіральнікі, то гэта б адбылося. Мы дзеля таго і пішам гэтыя звароты, каб пашырыць правы назіральнікаў. Можна гэта зрабіць не толькі ўнясеннем зменаў у артыкул №13 Выбарчага кодэксу, але і праз метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных і участковых камісій рашэннем, пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Назіральнікі, якія атрымалі адказы з тэрытарыяльных выбарчых камісій раёнаў Гародні, не выключаюць фальсіфікацый. Падпісныя лісты ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта пачнуць здаваць з 13-га жніўня, апошні дзень збору подпісаў – 21 жніўня. Для вылучэння кандыдата неабходна найменш 100 тысяч подпісаў у яго падтрымку.

IMG_5104IMG_5102

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня. Фота аўтара.