Падпісанае пагадненне аб сумеснай назіральнай кампаніі 2015 года
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Рух «За свабоду» падпісалі пагадненне аб сумеснай назіральнай кампаніі на час прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Цяпер ідзе працэс фармавання структур кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час кіраўнікі дэмакратычных структур паедуць па рэгіёнах і будуць ствараць рэгіянальныя аддзелы ва ўсіх абласцях.
Як паведаміў намеснік старшыні Руху за Свабоду, Юрась Губарэвіч, ёсць спадзяванні, што да кампаніі далучацца іншыя партыі і арганізацыі:
– Мы запрашалі іх на самым пачатку да ўдзелу ў супольнай кампаніі, вялі доўгі час перамовы. На жаль, яны, як і партыя Справядлівы свет пакуль не бачаць сябе фармаце супольнага назірання. Магчыма, яны зменяць сваё стаўленне і далучацца пазней.
Кампанія назірання-2015 будзе прадстаўляць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і не будзе падтрымліваць каго-небудзь асобна з іх.
Валяціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя