Падпісанне “Будапешцкага мемарандума” было памылкай



Такую гучную заяву зрабіў Леанід Кучма, другі прэзідэнт Украіны. 

 “Будапешцкі мемарандум” быў падпісаны Злучанымі Штатамі Амерыкі, Вялікабрытаніяй і Расеяй у снежні 1994 г. Згодна міжурадавых дакументаў, Беларусь і Украіна цалкам адмаўляліся ад ядзернай зброі, якая заставалася на гэтай тэрыторыі з савецкіх часоў, і перадавалі яе ў Расейскую Федэрацыю. Наўзамен Расейская Федэрацыя, ЗША і Вялікабрытанія гарантавалі суверэнітэт Беларусі і Украіны.

Гэты дакумент, аднак, не стаў перашкодай для расейскай анэксіі Крыма, якая надарылася праз дваццаць гадоў, а таксама для расейскай агрэсіі на Данбасе. Пра што і прыгадаў Леанід Кучма.

“Мы адмовіліся ад ядзернай зброі без сапраўднай гарантыі бяспекі ад усіх вялікіх дзяржаваў. Мы выявіліся негатовымі да таго, што ў сусветнай палітыцы абяцанкі могуць быць пустымі, што магчымы крывадушнасць і цынізм”, — заявіў былы ўкраінскі лідар.

Пасля анэксіі Крыма і пачатку вайны на Данбасе расейскія дыпламаты неаднаразова заяўлялі, што “Будапешцкі мемарандум” – не больш, чым дэкларацыя пра намеры, якая не мае юрыдычная сілы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kp.ua