„Падтрымка Лукашэнкам Пуціна не з’яўляецца выяўленнем волі беларускага народу” – Рада БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай „Аб падтрымцы змагання беларускага народу за свабоду і незалежнасць”, у якой заклікала дэмакратычныя краіны да салідарнасці з беларусамі.”

Нагадаўшы факты праяваў „імперскай палітыкі Расеі ў дачыненні да краінаў, якія Масква лічыць сваімі гістарычнымі тэрыторыямі”, Рада БНР адзначыла, што цяпер „агрэсіўная палітыка Крамля дасягнула апагею”, які выявіўся ў пагрозе свету ядзернай зброяй. У заяве, змешчанай на старонцы Рады БНР у Фэйсбуку, звяртаецца ўвага на словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі і Расеі фактычна „агульныя збройныя сілы” і на сцвярджэнні расейскіх генералаў, што войска А. Лукашэнкі знаходзіцца ў „аператыўным рэзерве Масквы”.
„Рада Беларускае Народнае Рэспублікі заклікае дэмакратычныя краіны аказаць усю магчымую падтрымку беларускаму народу ў ягоным змаганні за волю і незалежнасць” – гаворыцца ў заяве.
