Пайшоў з жыцця Карнэль Маравецкі
У 78-гадовым узросце пайшоў з жыцця Карнэль Маравецкі – палітык, легендарны антыкамуністычны апазіцыйны актывіст, заснавальнік і старшыня арганізацыі «Solidarność Walcząca», ганаровы спікер Сейму VIII склікання, бацька прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Яшчэ ў 1968 годзе ён удзельнічаў у друку і распаўсюдзе ўлётак, якія абвінавачвалі камуністычныя ўлады ў задушэнні апазіцыйнай актыўнасці і пераследзе нязгодных. Актыўна выступаў супраць уводу войскаў Варшаўскай дамовы на чале з СССР у Чэхаславаччыну. У 1982 годзе стварыў ва Уроцлаве «Solidarność Walcząca» . Падпольная дзейнасць арганізацыі была накіраваная на супраціў камуністам, зняццё ваеннага стану і вяртанне Польшчы сапраўднай незалежнасці. За сваю дзейнасць Карнэль Маравецкі сядзеў і ў турме.
Карнэль Маравецкі да канца жыцця быў актыўным палітыкам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота fakt.pl