«Пакласці канец дзеянням рэжыму Лукашэнкі»
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеянні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам на межах.

«Мы, міністры замежных спраў Вялікай сямёркі — Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Злучанага Каралеўства і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Звязу — асуджаем арганізацыю рэжымам Беларусі незаконнай міграцыі праз свае межы».
«Мы заклікаем рэжым, — пішуць міністры, — неадкладна спыніць сваю агрэсіўную кампанію, каб прадухіліць далейшыя смерці і пакуты. Неабходна даць міжнародным арганізацыям неадкладны і бесперашкодны доступ для дастаўкі гуманітарнай дапамогі».
Таксама міністры замежных спраў G7 пішуць, што яны вітаюць дзеянні Еўрапейскага Звязу, які цесна супрацоўнічае з краінамі паходжання і транзіту, каб пакласці канец дзеянням рэжыму Лукашэнкі.
