Палата прадстаўнікоў ЗША апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічменце
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў панядзелак апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічменце прэзідэнта Дональда Трампа. Дакумент апублікаваў на сваім сайце тэлеканал CNN. Трамп абвінавачваецца ў «падбухторванні да бунту».
«Прэзідэнт Трамп паставіў пад сур’ёзную пагрозу бяспеку Злучаных Штатаў і ўрадавыя інстытуты», – запісана ў рэзалюцыі. У выніку бунту прыхільнікаў Трампа загінулі пяць чалавек.
Прэзідэнцкі мандат Дональда Трампа завяршаецца 20 студзеня, адначасова з інаўгурацыяй абранага прэзідэнта Джо Байдэна.
Ініцыятары рэзалюцыі разлічваюць на тое, што пасля яе абмеркавання 13 і 14 студзеня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласуюць за імпічмэнт, а Сенат зацвердзіць гэтае рашэнне. У такім выпадку дарога да ўдзелу Трампа ў новых выбарах кіраўніка дзяржавы будзе закрытая.
Фота: © EPA-EFE/Tasos Katopodis/POOL