Паліна Шарэнда-Панасюк: Патлумачыла, што слова „дыктатар” – паліталагічны тэрмін
„Дыктатар” — такое слова зацікавіла прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлебачання пры запісе выступу кандыдата Паліны Шарэнда-Панасюк ад грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
Але выступ цалкам павінен прайсці цэнзуру, паколькі ніякіх заўваг у пісьмовай форме грамадская дзеячка не атрымала, — распавяла Паліна:
– Быў момант адносна слова «дыктатар». Спрабавалі сказаць, што гэта абраза. На што я запярэчыла, што гэта ўсяго наўсяга паліталагічны тэрмін. Пакуль што нам з камісіі сігналаў не паступала, што ў іх ёсць да нас нейкія прэтэнзіі. Але гэта не азначае, што іх няма.
Паводле Паліны Шарэнда-Панасюк, у цэлым стаўленне супрацоўнікаў тэлебачання было ветлівым, ніхто не перашкаджаў запісваць выступ.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце