Паліна Шарэнда-Панасюк: Тры жанчыны аб’ядналіся дзеля адной мэты



Паліна Шарэнда-Панасюк – актыўны і вядомы ў  Берасці сябра “Еўрапейскай Беларусі” –  лічыць, што Святлана Ціханоўская – адзіны кандыдат, за якога можна галасаваць дзеля таго, каб пазбавіцца ўзурпатара Аляксандра Лукашэнкі.

Бо цяперашняя палітычная і эканамічная сітуацыя больш немагчымая для нармальнага існавання грамадства. Дзеля гэтага  патрэбна ўсім беларусам падтрымаць саюз жанчын Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Гэтыя тры жанчыны, як і ўсё нашае грамадства, яны аб’ядналіся дзеля адной мэты – адхілення ўзурпатара ад улады, якую ён незаконна ўтрымлівае, і правядзенне свабодных, сапраўдных выбараў. Толькі разам, сапраўды аб’яднаўшыся, мы зможам дамагчыся гэтай мэты – перамагчы дыктатара.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, асабіста яна рыхтуецца ў назіральнікі, а што датычна “Еўрапейская Беларусі”, то сябры яе рыхтуюцца да галоўнага – да плошчы.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Tip.by