Палітолаг: Антырасейская рыторыка стане больш радыкальнай
Такое бачанне геапалітычнага кірунку Польшчы Павал Усаў бачыць у выпадку, калі партыя “Права і Справядлівасць” прыйдзе да ўлады. Гэта будзе палітыка, пабудаваная на кансерватыўным падыходзе, – кажа Павал Усаў.
– Больш радыкальнай будзе антырасейская рыторыка, рыторыка, скіраваная на паглыбленне ізаляцыі Расеі, як гэта было ў перыяд кіравання Яраслава і Леха Качыньскіх да 2008 года. Але трэба таксама разумець, што Польшча не з’яўляецца вельмі моцным гульцом з эканамічнага пункту гледжання. Польшча не ў стане супрацьстаяць, напрыклад, уплывам Расеі.
Толькі агульная кансалідаваная Еўропа ў стане выпрацаваць антырасейскую стратэгію, – кажа палітолаг.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Белсат