Палітолаг: Беларусь здольная ўплываць на дыялог Масква-Брусель



“Канфлікт, які назіраецца ва ўзаемадачыненнях Беларусі і Еўразвяза – гэта не канфлікт беларускай альтэрнатывы адносна еўрапейскай, гэта ёсць толькі выключэнне з правілаў”, – каментуе апошнія спробы Еўразвяза і Менска наладзіць дыялог дырэктар Беларускага цэнтра праблем еўрапейскай інтэграцыі Юрый Шаўцоў.

Юрый Шаўцоў

Пры гэтым палітолаг лічыць Беларусь здольнай ўплываць і на дыялог паміж ЕЗ і Расеяй:

– На працягу бліжэйшых пяці гадоў мы будзем бачыць узмацненне Расеі, як вайсковай сілы, а значыць мы будзем бачыць хутчэй за ўсё новыя эпізоды кшталту сірыйскага ці яшчэ нейкіх такіх. Таму тая місія, якая ёсць на Беларусі – гэта місія стабілізацыі ці ўтрымання пад кантролем расейска-еўрапейскіх адносін у момант, калі яны аб’ектыўна будуць перабудоўвацца.

Праўладны палітолаг Юры Шаўцоў прапануе еўрапейскім палітыкам, зважаючы на новую геапалітычную сітуацыю ва ўсходняй Еўропе і падзеі ва Украіне, уключыць так званы “real politik” у наладжванні стасункаў з афіцыйным Менскам.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя