Палітолаг Дзмітрый Балкунец за анлайн-выбары беларускага парламента
Палітолаг Дзмітрый Балкунец за анлайн-выбары беларускага парламента.
„Гэта будзе дзейсны рух наперад, а не таптанне на месцы, як зараз. Ёсць міжнародныя метадычкі пра тое, як праводзіць такія выбары, не трэба нічога вынаходзіць”, – кажа Дзмітрый Балкунец:
– Пакуль Беларусь не верне сабе суб’ектнасць, палітычную ў тым ліку, пакуль беларускае грамадства не будзе мець голас на міжнароднай арэне. А як вярнуць голас на міжнароднай арэне? Праз выбары, каб людзі разумелі, што іх хтосьці прадстаўляе. Не група самазванцаў. Тады гэта можа мець назву “Народны парламент”. Калі Лукашэнка не дазваляе правесці, давайце абяром такі орган, які сфармуе нейкі кааліцыйны ўрад, як заўгодна можна назваць. Але я абсалютна ўпэўнены, што ён будзе мець большую палітычную вагу ў свеце, у Еўропе, таму што за імі будуць стаяць людзі.
Паводле Дзмітрыя Балкунца, ён упэўнены, што апазіцыі трэба сесці за адзін стол, каб выпрацаваць адзіную стратэгію, якая дасць рэальныя вынікі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя