Палітвязень Ілля Лабацэвіч трапіў у лякарню



Палітвязень Ілля Лабацэвіч трапіў у лякарню: у яго ўтварыўся тромб у назе.  Таксама яго пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач  да 16 траўня.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.  Ілля Лабацэвіч – жыхар Наваполацка, асуджаны на паўтары гады калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.  14 верасня Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур’ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org