Мікола Статкевіч за кратамі актыўна займаецца фізкультурай



Палітвязень Мікола Статкевіч дамогся ад адміністрацыі магілёўскай калоніі саступак у пытанні вопраткі падчас заняткаў фізкультурай. Як паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч, ад яе мужа патрабавалі, калі фізкультурай, якая для вязьня вельмі важная, ён займаўся выключна ў турэмнай вопратцы, што было адной з прыдзірак да яго з боку адміністрацыі калоніі.

Я бы назвала гэта вяртаннем статуса-кво, бо, па сутнасці гэтыя абмежаванні і прэтэнзіі, якія да яго заяўляліся былі па-за межамі заканадаўства. Мабыць, не найшлі іншых нагодаў для прыдзірак. А Мікола вельмі актыўна займаецца спортам. Для гэтага дастаткова некалькіх метраў – для практыкаванняў.

Нядаўна Міколу Статкевіча ды іншых вязьняў магілёўскай турмы наведаў назіраючы пракурор.

Паводле звестак Марыны Адамовіч, пракурор сцвердзіў, што «Статкевіч выглядае добра».

Жонцы палітвязьня невядома пра тое, каб муж на нешта скардзіўся пракурору, бо мяркуючы па тэлефанаваннях, ён заўсёды трымаецца бадзёра і на нішто не скардзіцца.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя