Палітвязня Максіма Знака адправілі ў калонію



Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яго бацька. Пакуль невядома, у якую калонію менавіта.

Раней Максім пісаў з СІЗА, што гатовы да этапу.

Нагадаем, чалец штаба Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыуму КР Максім Знак быў затрыманы 9 верасня летась. 6 верасня сёлета Менскі абласны суд прысудзіў яму і прадстаўніцы штаба Бабарыкі Марыі Калеснікавай 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна. 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак.

Відавочна, найбліжэйшымі днямі ў калонію адправіцца і Марыя.

Беларускае Радыё Рацыя