Палітвязня Мікалая Статкевіча этапавалі ў Гомель



Сёння, 20 траўня, палітыка-палівязня Мікалая Статкевіча этапавалі ў Гомель. Пра гэта паведаміла яго жонка, Марына Адамовіч, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Марына Адамовіч, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведаміла, што, верагодна, з Жодзіна „вывезлі ўсіх — і Сяргея Ціханоўскага, і Ігара Лосіка”.

„Міколу Статкевіча этапавалі сёння ў Гомель. Дзеля таго, каб высветліць гэта, прыйшлося ехаць у Жодзіна. Адмовіліся паведамляць на месцы (Раней лёгка адказвалі пра любога. На Мікалая, верагодна, гэта не распаўсюджваецца).

Мяркую, з Жодзіна вывезлі ўсіх: і Сяргея Ціханоўскага, і Ігара Лосіка (гэта ведаю дакладна). Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца яшчэ да „суда”, які будзе разглядаць іх „супольнае злачынства””.