Палітвязня Мікалая Статкевіча змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру
Палітвязня Мікалая Статкевіча змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку, што праз 95 дзён поўнай невядомасці атрымала адказ ад адміністрацыі калоніі.
„36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Зараз, верагодна, ў ШІЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгады ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у „звычайнай” калоніі. (Мінулыя паўгады расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што, калі не ў ШІЗА, то кругласуткава ў каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў, па-ранейшаму, няма», – піша Марына Адамовіч.
Беларускае Радыё Рацыя