Палітычная нядзеля ў Польшчы (абноўлена)



Нядзеля насычана важнымі палітычнымі падзеямі ў Польшчы.

У Варшаве ў гэтыя хвіліны адбываецца «Марш мільёна сэрцаў», якую раней анансаваў лідар ліберальнай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа», экс-прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Марш ладзіцца за два тыдні да выбараў у польскі парламент. Арганізатары разлічваюць на рэкордную яўку і кажуць пра кульмінацыю выбарчай кампаніі.

Адначасова ў Катавіцкіх Сподках пачынаецца з’езд кіруючай партыі «Права і справядлівасць», на якім выступяць таксама старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі і ягоны намеснік, прэм’ер-міністар Матэвуш Моравецкі. Адбываюцца таксама сустрэчы палітыкаў Трэцяга Шляху з выбаршчыкамі па ўсёй Польшчы ў рамках кампаніі Тысяча сустрэч у выходныя дні.

Беларускае Радыё Рацыя