Аляксандр Класкоўскі: Палітычнага канфлікту паміж Масквой і Менскам не будзе



Ці могуць цяперашнія падзеі вакол «Комсомольской правды в Беларуси» вырасці ў поўнамаштабны скандал? Маскоўская рэдакцыя закрывае сваё беларускае прадстаўніцтва, а Крэмль толькі выказвае з гэтай нагоды шкадаванні. Палітычнага канфлікту паміж Масквой і Менскам не павінна быць, так кажа палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. Паводле якога з пункту гледзішча Крамля – пытанне вычарпанае. Няма выдання, адпаведна няма праблемы, заўважае Аляксандр Класкоўскі. Паводле яго Крэмль і Лукашэнка маюць больш прыярытэтныя праблемы.

„Мог бы быць такі канфлікт, бо і ў Лукашэнкі амбіцыі, на вокліч Крамля узяць, разблакаваць сайт выпусціць гэтага журналіста Мажэйку, каб падначаленыя сказалі „ну, Бацька прагнуўся”. Не камільфо з пункту гледжання Лукашэнкі. І Крамлю нібыта трэба было ўжо настойваць. Лукашэнку трэба з Крамля прасіць нейкія рэсурсы, крэдыты, таннейшы газ. Крамлю трэба тут свае вайсковыя базы, каб змены ў канстытуцыю былі”.

Пад ціскам на выданне «КП ў Беларусі» – маскоўскі галоўны офіс вырашыў зліквідаваць беларускае прадстаўніцтва. Раней выданне ў Беларусі забаранілі друкаваць, пазней выкінулі з падпісных каталогаў і заблакавалі сайт. Затрымалі журналіста Генадзя Мажэйку, які напісаў артыкул пра загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра. КДБ затрымала журналіста 1 кастрычніка паводле артыкулаў 130 („Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці”) і 369 („Абраза прадстаўніка ўлады”) КК. Яго перавялі ў следчы ізалятар.

Беларускае Радыё Рацыя