Палітычны дарадца Ціханоўскай: 25 кастрычніка – важная і, мажліва, канчатковая дата
Беларусь уступіла ў зацяжны грамадска-палітычны крызіс. Як адно з яго вырашэнняў, Святланай Ціханоўскай быў прадстаўлены “Народны ўльтыматум». Тэрмін сканчаецца 25 кастрычніка.
Пра тое, што будзе адбывацца ў гэты дзень, распавёў палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі:
– 25-га будзе вялікая масавая акцыя. Але гэта не галоўнае і не адзінае. Калі не будуць выкананыя патрабаванні, якія заяўленыя ва ультыматуме, пасля будзе шэраг наступстваў. З іх заяўлена толькі забастоўка і байкот, аднак, не толькі гэта. І калі патрабаванні не будуць выкананыя, каб рэжым адчуў, што грамадства больш не будзе яго цярпець, будуць прымацца вельмі рашучыя крокі.
Аляксандр Дабравольскі таксама заўважыў, што незалежныя сацыялагічныя даследаванні паказваюць гатовасць беларусаў да працяглага супраціву. Тым не менш, важным застаецца выключна мірны характар пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя