Палітычны канфлікт ва Украіне з-за Лукашэнкі
„Слуга народу” запатрабуе тлумачэнняў ад дэпутата, які з ім сустрэўся.
У Вярхоўнай радзе плануюць ініцыяваць службовае расследванне адносна дэпутата Яўгена Шаўчэнкі. Паведаміла журналістка, уласны карэспандэнт расейскай „Новай газеты” ва Украіне Вольга Мусафірава. Паводле якой сустрэча Шаўчэнкі і Лукашэнкі ва Украіне выклікала чарговы скандал у партыі ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага „Слуга народа”:
– Я вас запэўніваю, што ніводных афіцыйных, напаўафіцыйных ці нейкіх таемных даручэнняў ён не меў. Фракцыя „Слуга народу” была заскочана знянацку і вымушана зараз апраўдвацца. Сказаць, што такім хітрым чынам Украіна пачынае выбудоўваць адносіны з Лукашэнкам, якога ў нас называюць проста, грамадзянін Лукашэнка. Гэта было проста нонсэнсам.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з дэпутатам выказаў спадзяванне, што гэта стане добрым сігналам і будзе спрыяць развіццю стасункаў дзвюх краін. Яўген Шаўчэнка – дэпутат Вярхоўнай Рады ад кіроўнай фракцыі „Слуга народу”. Але на перамовах з Лукашэнкам выступаў як прыватная асоба, а не як прадстаўнік Украіны, заявіў намеснік кіраўніка фракцыі Аляксандр Карніенка.
Беларускае Радыё Рацыя