«Палітычны таталізатар – 2016»



Рух «За Свабоду» абвясьціў аб правядзенні акцыі «Палітычны таталізатар – 2016».  Усе жадаючыя могуць паспрабаваць адгадаць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў.

preview_4

Для ўдзелу ў таталізатары, як паведамляе прэс-служба арганізацыі, трэба зайсьці на сайт 2016.pyx.by і выбраць прозьвішчы прэтэндэнтаў, якія з найбольшай верагоднасцю трапяць у парламент. Расказвае  намеснік кіраўніка «Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч:

– Улада выстаўляе свой спіс кандыдатаў. Гэтых людзей вельмі лёгка адрозніць ад іншых прэтэндэнтаў, у першую чаргу па месцы іх працы, а таксама паназіраўшы, як вядзецца іх кампанія. Калі на баку праўладных кандыдатаў выстаўляюцца пікеты, то як правіла ў іх прымаюць удзел або сябры БРСМ, або „Белай Русі” ці іншых падуладных арганізацый. Тым не менш, пэўная інтрыга захоўваецца: ці ўлада пойдзе на тое, каб прапусціць пару апазіцыянераў ў Палату прадстаўнікоў, ці яна ізноў застанецца стэрыльнай. Таму мы прапануем кожнаму жадаючаму адгадць прозвішчы, якія будуць абвешчаныя Лідзіяй Ярмошынай па выніках выбараў 11 верасня.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Таталізатар запрацуе пасля завяршэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты 12 жніўня, цяпер можна пакідаць адрас электроннай пошты для атрымання напамінальнага запрашэння. Палітычны таталізатар будзе працаваць у двух рэжымах: рэгіянальным (можна адгадваць па сваёй вобласьці/Менску) і агульным (увесь склад Палаты прадстаўнікоў). Па выніках таталізатара пераможцы атрымаюць прызы. Удзельнічаць у акцыі могуць жыхары Беларусі старэйшыя за 18 гадоў, акрамя супрацоўнікаў Цэнтрвыбаркама і чыноўнікаў ад абласнога ўзроўню ды вышэй.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pyx.by