Палітычныя актывісты ў Берасці рыхтуюцца да выбараў
Меркаваны перанос даты выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 15 лістапада на 11 кастрычніка – гэта сведчанне крытычнай сітуацыі ў эканамічнай галіне ў кране.
„Мы не гублялі часу, і ўжо сёння актыўна ідзе падрыхтоўка да прэзідэнкай кампаніі”, – адзначыла старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Людміла Дзенісенка.
– Тое, што выбары прызначаныя на месяц раней, гэта скарачае наш час працы. Гэта не зусім ўдалы час, але гэта лепей, чым мінулыя выбары, якія праходзілі ўзімку. Мяркую, у гэтыя тэрміны мы ўкладземся, будзем працаваць больш інтэнсіўна і задзейнічаць па максімуму наш час.
Актывісты перакананыя, што прадстаўнікі ўлады спяшаюцца з правядзеннем выбараў, паколькі ў грамадстве павялічваецца ўзровень сацыяльнай незадаволенасці. Менавіта гэты фактар можа прывесці да незваротных наступстваў для дзеючага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце