Палітык Тэбідзе: Беларусы адкрываюць вочы на беларускую гісторыю
Кіраўнік апазіцыйнай грузінскай партыі „Лело” па Аджарыі Гено Тэбідзе прымае ўдзел у акцыях, якія ладзіць беларуская дыяспара ў аджарскім Батумі.
Палітык лічыць, што дзякуючы беларусам можна даведацца пра невядомыя факты беларускай гісторыі:
– Яны даюць магчымасць не толькі сабрацца палітуцекачам з Беларусі, але дапамагаюць грузінам і ўкраінцам, каб яны больш даведаліся пра беларускую гісторыю. Сапраўдную гісторыю, якую цяпер хавае афіцыйны Менск.
Па словах Гено Тэбідзе, зараз – гістарычны момант, які пры супольных дзеяннях прывядзе да дэмакратыі ў Беларусі і да перамогі ва Украіне:
– Мы сёння павінны стаяць з беларусамі, бо цяпер гістарычны момант. Прыйдзе час і мы ўсе разам будзем святкаваць дэмакратыю ў Беларусі і перамогу Украіны.
У грузінскім Батумі знаходзіцца некалькі тысяч беларусаў, якія пакінулі Беларусь пасля рэпрэсій 2020 года. Таксама сюды пераехалі беларускія ІТ-кампаніі ды незалежныя СМІ, якія вымушана пакінулі Радзіму.
Беларускае Радыё Рацыя