Палітзняволеныя – перашкода ў адносінах Беларусі і ЗША
Паляпшэнне дачыненняў паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю залежыць ад паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і стандартамі дэмакратыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Томас Мэлія на прэс-канферэнцыі па выніках афіцыйнага візіту міжведамаснай дэлегацыі ўраду ЗША ў Беларусь.
Мэліа падкрэсліў, што пазіцыя Злучаных Штатаў у пытанні беларускіх палітвязняў застаецца нязменнай, дзяржава заўсёды будзе заклікаць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Амерыканская дэлегацыя правяла таксама сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, міністэрстваў абароны, адукацыі і эканомікі, дыпламатычнага корпусу, грамадзянскай супольнасці, дзелавых колаў ды сваякамі палітычных вязняў.