Вынікі выбараў у Еўрапарламент у Польшчы – інфаграфіка (абноўлена)
Кіроўная партыя “Права і Справядлівасць” выйграла выбары ў Еўрапейскі парламент у Польшчы. Акрамя ПіС, сваіх кандыдатаў у Еўрапарламенце будзе мець Еўрапейская кааліцыя (KE) і нядаўна створаная партыя “Вясна” Роберта Бедроня. Дзяржаўная выбарчая камісія агучыла канчатковыя вынікі падліку галасоў:
– За “Вясну” Роберта Бедроня аддалі свае галасы 826 975 чалавек, гэта 6,06%, за „Еўрапейскую кааліцыю” – 5 249 935 галасоў, гэта 38, 47%. За „Права і Справядлівасць” – 6 192 780, гэта 45,38 %.
Падзел мандатаў выглядае наступным чынам: 27 для ПіС, 22 для Еўрапейскай кааліцыі і 3 мандаты атрымала “Вясна”. Іншыя палітычныя групоўкі, у тым ліку нацыяналістычная Канфедэрацыя, Кукіз-15 і лявіца “Разам”, – не прайшлі 5% абавязковы парог.
Усяго краіны ЕЗ выбіралі ў Еўрапарламент 751 дэпутата. Выбары былі адзначаны высокай яўкай – каля 51 % (на 8% больш, чым пяццю гадамі раней). Цяперашні склад Еўрапейскага парламента будзе працаваць да 2024 году.
* * *
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміла пра вынікі выбараў у Еўрапарламент, атрыманых пасля апрацоўкі 96% бюлетэняў, паведамляе wpolityce.pl.
Па апошніх дадзеных, галасы размеркаваліся паміж партыямі наступным чынам: „Закон і справядлівасць” – 46%; „Еўрапейская кааліцыя – амаль 38%; „Вясна” Роберта Бедроня-6 працэнтаў; „Канфедэрацыя” Януша Корвіна-Міке- 4,5%; „Кукіз’15 ” – 3,7%; „Разам” -1,23%.
Гэтыя вынікі азначаюць, што ў Еўрапарламент праходзяць толькі тры палітычныя сілы – „ПіС”, „Еўрапейская кааліцыя” і „Вясна”. Іншыя партыі не прайшлі выбарчы бар’ер.
Расклад галасоў у гмінах:
#WyborydoPE ostateczny podział mandatów w gminach @KEuropejska vs @pisorgpl na podstawie danych z @PanstwKomWyb pic.twitter.com/Yn49plmtsk
— Polityka w sieci (@Polityka_wSieci) 27 мая 2019 г.
Расклад галасоў у паветах:
Nie ma czegoś takiego jak dwie Polski. Polska jest jedna. Owszem, inna jest struktura społeczna i wartości dominujące w danych regionach. Były jednak wybory, gdy ta mapa była niemal pomarańczowa. Kwestia wglądów. Nie dzielcie Polaków! Poparcie w powiatach by @wyborynamapiepl pic.twitter.com/nWbC04FvaQ
— Norbert Maliszewski (@nmaliszewski) 27 мая 2019 г.
* * *
У нядзелю завяршаецца чатырохдзённы марафон выбараў у Еўрапейскі парламент.
У апошні дзень галасавання да выбарчых скрыняў пайшлі жыхары 21 краіны Еўразвяза, у тым ліку Польшчы. Права голасу маюць больш за 420 мільёнаў грамадзян ва ўсім Еўразвязе.
З кандыдатаў на месца ў Еўрапейскім парламенце будуць абраныя 751 еўрадэпутат на пяць гадоў. Такой будзе колькасць дэпутатаў да моманту выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Пасля brexit Еўрапарламент будзе скарочаны да 705 дэпутатаў, але некаторыя краіны, у тым ліку Польшча, павялічаць сваё прадстаўніцтва, піша Польскае радыё.
Таму 26 траўня палякі выбіраюць 52 еўрадэпутатаў, але пакуль мандат атрымае 51 дэпутат. 52-і пачне выконваць свае абавязкі пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвяза.
Колькасць дэпутатаў у Еўрапарламенце прапарцыйна да колькасці насельніцтва кожнай дзяржавы ЕЗ. Так, малыя краіны, як Мальта, Эстонія, Кіпр і Люксембург, будуць мець па шэсць еўрадэпутатаў, а Германія – 96.
Дэпутаты Еўрапарламента працуюць у фракцыях, якія ўтвараюць міжнародныя палітычныя групы, звязаныя ідэалагічнага. Гэтыя фракцыі маюць найбольш паўнамоцтваў пры выбары найважнейшых пасадаў у Еўрапарламенце.
* * *
26 траўня а сёмай гадзіне ў Польшчы пачаліся выбары ў Еўрапарламент.
Жыхары краіны выбяруць 52 асоб, а кандыдатаў – 866. У акрузе, якая ахоплівае Падляшша і Варміньска-Мазурскае ваяводства, абяруць двух дэпутатаў. Паводле жыхароў Беластока, гэтыя выбары больш важныя, чым мясцовыя і парламенцкія:
– Гэта найважнейшыя выбары. Хіба што, яны важнейшыя за нацыянальныя.
– Мусім самі выбраць, каб пасля не мець да нікога прэтэнзій.
– Мы павінны галасаваць так, як лічым патрэбным.
– Трэба папросту нешта змяніць, бо змены ўвесь час патрэбныя ў розных сферах. Гэта і дарогі, і шмат новых будынкаў ды інстытуцый паўстала. Усё было дафінансавана. Таму змены напэўна ёсць, і яны відавочныя.
Выбары ў Еўрапарламент праходзяць ужо з чацвярга. За гэты час грамадзяне Еўразвяза павінны выбраць 751 дэпутата. Выбарчыя ўчасткі ў Польшчы адкрытыя сёння да 21-й гадзіны. Пасля закрыцця выбарчых участкаў ва ўсіх краінах агучаць першыя вынікі выбараў.
* * *
Сёння ў Польшчы праходзяць выбары у Еўрапарламент. Напярэдадні гатовасць прыняць удзел у галасаванні выказалі 67% грамадзян Польшчы. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі. Гэта самы высокі працэнт, пачынаючы з лютага”, – паведамляе Польскае радыё.
Адзначаецца, што падчас папярэдняга апытання, праведзенага ў красавіку, свой удзел у галасаванні пацвердзілі 60% палякаў.
Зрэшты, гэтыя лічбы могуць не адпавядаць рэальным паказчыкам, папярэджваюць сацыёлагі. У цэнтры даследавання грамадскай думкі нагадваюць, што ў апошнім апытанні перад выбарамі ў Еўрапарламент ў 2014 годзе пра жаданне ўдзельнічаць у галасаванні заявілі 40% рэспандэнтаў, але фактычная яўка склала толькі 23%.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара