Памежны камітэт: Уезд у Беларусь па дакументах ЛНР і ДНР цяпер немагчымы
Уезд у Беларусь па дакументах ДНР і ЛНР у цяперашні час немагчымы. Жыхары Данбаса могуць ўязджаць у Беларусь па ўкраінскіх пашпартах. Пра гэта паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
Перасячэнне дзяржаўнай мяжы магчыма толькі па дакументах, якія даюць на гэта права, згодна з міжнароднымі і двухбаковыми дамовамі. „Мы выконваем дзеючае заканадаўства. Пры адсутнасцi ў асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, дакументаў, якія даюць на гэта права, мы іх прапусціць не можам”, — растлумачыў Антон Бычкоўскі.
Ён адзначыў, што пры выяўленні такіх асобаў на выездзе, яны будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, напрыклад, за парушэнне правілаў знаходжання замежных грамадзян і транзітнага праезду праз Беларусь.
„Уезд для жыхароў Данбаса на тэрыторыю Беларусі можа ажыццяўляцца па ўкраінскіх пашпартах”, – дадаў ён.
18 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ „Аб прызнанні ў Расейскай Федэрацыі дакументаў і рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны”.