Памідораў збіраў подпісы за Аляксандра Рыгоравіча



Вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў збіраў у Гародні подпісы за Аляксандра Рыгоравіча Таболіча, вакаліста гурта „Зніч”. 

Цягам некалькіх гадзін было сабрана амаль 200 подпісаў за музыку.

Аляксандр Памідораў падзяліўся сваімі ўражаннямі:

– Вельмі насцярожана людзі рэагуюць на сімбіёз імя і імя па бацьку Аляксандра Рыгоравіча. Пачынаецца палеміка: „Таболіч, а не будзе так, што збіралі за аднаго Рыгоравіча, а аддасі нашы подпісы іншаму?”. Кажа: „Не, усё сабе, усё сабе”.  

Алесь Таболіч пракаментаваў затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага:

– Я канешне супраць усякіх такіх правакацый. Я кажу, што я за аб’яданне, а не раскол. Сваю ацэнку я зраблю трохі пазней, калі будзе зразумела, што тут адбывалася.

Напрыканцы збору подпісаў Аляксандр Памідораў выканаў некалькі сваіх вядомых песень, у тым ліку прагучала прэм’ера песні ў падтрымку збору подпісаў за Таболіча.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча