Памяць Рут Уолер ушанавалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША і ААН у Беларусі



На магіле Рут Уолер, супрацоўніцы гуманітарнай місіі ААН, якая трагічна пайшла з жыцця ў Менску ў 1946 годзе, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША і ААН у Беларусі ўшанавалі памяць гераічнай амерыканкі.

Кажа павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур

– Я спадзяюся, што ў наступным годзе гэты ганаровы абавязак ужо будзе выконваць абмасадар, а не павераны ў справах. Гэта будзе адлюстроўваць тое паляпшэнне ў адносінах паміж нашымі краінамі, паміж людзьмі. Рут Уолер увасабляла самае лучшае, што ёсць у амерыканцах, – гэта гатоўнасць ахвяраваць, каб паляпшаць месца, у якім яны жывуць, паляпшаць жыццё людзей, якія жывуць навокал іх. І я ганаруся тым, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца самым вялкім донарам гуманітарнай дапамогі ў Беларусі ў рэчышчы той працы, якую рабіла Рут Уолер.

Рут Уолер не дажыла да свайго 25-годдзя два тыдні, яна памерла ад пнеўманіі 4 жніўня 1946 года праз колькі дзён пасля таго, як выратавала з вады трох беларускіх хлопчыкаў. Амерыканку пахавалі на Вайсковых могілках у Менску.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара