Памёр былы савецкі дысідэнт Уладзімір Букоўскі



У бальніцы брытанскага горада Кембрыдж ва ўзросце 76 гадоў памёр ад спынення сэрца савецкі дысідэнт і пісьменнік Уладзімір Букоўскі, паведамляецца на ягоным сайце. Яму было 76 гадоў.

Уладзімір Букоўскі — крытык унутранай і замежнай палітыкі Расеі і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У 2007 годзе ён вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расеі, але ў рэгістрацыі яму адмовілі. У 2009 годзе Букоўскі ўвайшоў у палітычную раду апазіцыйнага руху «Салідарнасць». Ён актыўна ўдзельнічаў у руху пратэсту савецкай інтэлігенцыі, за што неаднаразова быў арыштаваны і гвалтоўна шпіталізаваны ў псіхіятрычныя ўстановы.