Папа Францішак прыняў адстаўку Кандрусевіча



Трэцяга студзеня, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраванне архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца — ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію.

Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы.

Лукашэнка, каментуючы гэтую сітуацыю, заявіў, што мітрапаліт “ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну”. 22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі. У той жа дзень пасольства Ватыкана атрымала інфармацыю пра адсутнасць перашкод для вяртання ў Беларусь.

24 снежня арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся на радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя