Папа Рымскі Францішак заклікаў спыніць вайну ва Украіне да каталіцкага Вялікадня
Папа Рымскі Францішак заклікаў спыніць вайну ва Украіне да каталіцкага Вялікадня
«Прыбярыце зброю, няхай пачнецца велікоднае перамір’е», — сказаў пантыфік у звароце да вернікаў з нагоды Пальмавай (Вербнай) нядзелі, які адзначае сёння, 10 красавіка, Рыма-каталіцкая царква.
«Але не для таго, каб перазарадзіць узбраенні і зноў змагацца, не. Перамір’е, каб прыйсці да міру праз сапраўдныя перагаворы, будучы гатовымі таксама да некаторых ахвяр на карысць людзей», — сказаў Папа Францішак.
Раней Францішак ужо неаднаразова заклікаў спыніць вайну, а ў пачатку красавіка раскрытыкаваў «замкнёнага ў анахранічных дамаганнях нацыяналістычных інтарэсаў» чалавека, які распаліў канфлікт ва Украіне. Канкрэтна называць імя Пуціна ён, праўда, тады не стаў.