Папа Рымскі прыбыў на востраў Лесбас да бежанцаў



Папа Рымскі Францішак у суботу, 16 красавіка, прыбыў на грэчаскі востраў Лесбас у Эгейскім моры.

pope160416-8x5z9

(Фота corriere.it)

Пантыфік плануе правесці сустрэчу з бежанцамі ў лагеры Морыя, у якой таксама возьмуць удзел патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей і архіепіскап Еранім Другі.

Тры духоўныя пастыры маюць намер падпісаць сумесную заяву і памаліцца за мігрантаў, якія загінулі пры пераправе праз Эгейскае мора.

Папа Рымскі таксама сустрэўся з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

dw.com