Папу Францішку перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг з Бучы



Папу Францішку перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг, прывезены з Бучы, – украінскага горада, у якім расейскімі акупантамі былі забітыя мірныя жыхары.

6-га красавіка напрыканцы агульнай аўдыенцыі ён паказаў сцяг. Таксама пантыфік прадставіў групу прысутных там украінскіх дзяцей, якія знайшлі прытулак у Рыме. Ён папрасіў прывітаць і памаліцца за іх, і разам з імі: 

Апошнія навіны з Украіны замест таго, каб прынесці палёгку і надзею, сведчаць аб новых зверствах, такіх як разня ў Бучы, — усё больш жахлівая жорсткасць, скіраваная таксама супраць мірных жыхароў, жанчын і безабаронных дзяцей. Яны — ахвяры, чыя нявінная кроў кліча да неба і просіць: „Пакладзіце канец гэтай вайне! Прымусьце змоўкнуць зброю! Перастаньце сеяць смерць і разбурэнне!” Давайце разам маліцца за гэта!

Папа адзначыў, што сцяг, які ён трымаў руках, прыбыў з вайны, за Украіну трэба маліцца і дзейнічаць, каб вайны не было.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vaticannews.va