Папярэднія вынікі выбараў на Падляшшы



„Права і Справядлівасць” атрымала на Падляшшы звыш 52 адсоткаў галасоў у Сейм. Найбольш выбаршчыкаў аддалі голас на лідара спісу Дарыюша Пянткоўскага – амаль 64 тысячы, другі вынік атрымаў Яраслаў Зялінскі – звыш 40 тысяч галасоў, трэці вынік атрымаў Адам Андрушкевіч – амаль 30 тысяч галасоў.

Другое месца – з падтрымкай крыху болей за 21 адсотак – у Грамадзянскай кааліцыі. Найбольшую колькасць галасоў з гэтага спісу атрымаў Кжыштаф Трускаляскі – звыш 37 тысяч. На другім месцы Робэрт Тышкевіч з падтрымкай звыш 17 тысяч галасоў, трэці вынік са спісу атрымаў Яўген Чыквін – звыш 14 тысяч.

Польская сялянская партыя атрымала на Падляшшы трэцяе месца – у яе карысць галасавалі амаль 9,5 адсотка. Тут пераможцам спісу стаў Стэфан Краеўскі – амаль 13,5 тысячы выбаршчыкаў аддалі голас у яго карысць.

Крыху болей за 9 адсоткаў жыхароў Падляшша аддалі голас на Левыя дэмакратычныя сілы. Найбольш галасоў атрымаў Павел Крутуль – амаль 13,5 тысячы.

Амаль 7 адсоткаў выбаршчыкаў на Падляшшы аддалі голас Канфедэрацыі Вольнасць і Незалежнасць. Тут найбольшую падтрымку атрымаў Робэрт Вініцкі – звыш 22,5 тысячы.

Ад Падляшша ў Сейм раздадуць 14 мандатаў.

Беларускае Радыё Рацыя