Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Менску (абноўлена)



Злучаныя Штаты Амерыкі лічаць пазітыўным крокам сустрэчу ў фармаце Мытны саюз — Еўразвяз — Украіна, якая пройдзе 26 жніўня ў Менску, заявіла намесніца прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Мэры Харф.

“Відавочна, што ў гэтай сітуацыі неабходны дыялог, бо сітуацыя павінна вырашыцца мірным шляхам. Падмацоўваць словы дзеяннямі павінны ўсе бакі канфлікту”.

Тым не менш Расею яна вылучыла асобна, бо РФ, паводле слоў Харф, з’яўляецца „адзіным бокам канфлікту, які пасылаў зброю і байцоў на тэрыторыю іншай краіны”, таму „пытанне дээскалацыі канфлікту ляжыць на іх”.

„Мы гаварылі пра гэта з самага пачатку”, — дадала намесніца прэс-сакратара Дзярждэпа ЗША.

На думку палітычнага аглядальніка Валеры Карбалевіча, кампраміс магчымы, калі і Кіеў, і Масква пойдуць на саступкі.

– На гэтым полі магчымы нейкі кампраміс. Я думаю, афіцыйны Кіеў таксама гатовы да таго, каб атрымаць мір, нават шляхам нейкіх саступак.  

Інфармацыю пра тое, што ў Менску 26 жніўня адбудзецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — ЕЗ — Украіна, пацвердзілі напярэдадні ў Кіеве, Маскве, Менску і Бруселі.

Еўразвяз на гэтай сустрэчы будзе прадстаўляць вярхоўны  прадстаўнік па пытаннях бяспекі і знешняй палітыкі Кэтрын Эштан, адказны за энергетыку віцэ-старшыня Еўракамісіі Гюнтэр Этынгер і камісар па гандлі Карла дэ Гухта.

* * *

Прэзідэнты Украіны і Расеі пацвердзілі свой удзел у перамовах у Менску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўразвяза і кіраўнікоў Беларусі ды Казахстана.

Маскоўскі эксперт у галіне ўкраінска-расейскіх дачыненняў Андрэй Акара лічыць, што для Масквы прымірэнне – гэта параза праекта пад назвай “Наваросія”. А  спыненне яго будзе азначаць для Пуціна асабістую палітычную паразу. А на думку беларускага палітолага Валеры Карбалевіча, пытанне тут не ў “Наваросіі”.

* * *

19 жніўня адбыліся тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і прызідэнтам Казахстана Нарсултанам Назарбаевым.

Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Украіны, якія праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэнне пра правядзенне 26 жніўня ў Менску сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага звязу. Канкрэтных вынікаў гэтай сустрэчы чакаць нельга, аднак важна, што сустрэча адбудзецца на найвышэйшым узроўні, лічыць палітычны аглядальнік Валеры Карбалевіч.

–   Любыя перамовы лепшыя за вайну. Фармат сустрэчы важны ў тым плане, што сустракаюцца прэзідэнты. Я не думаю, што кіраўнікі Казахстана і Беларусі будуць займаць пазіцыю падтрымкі Расеі. Калі глядзець на публічныя заявы тых краін, то іх сэнс зводзіцца да таго, што трэба дамаўляцца пра мір. І Лукашэнка, і Назарбаеў не вельмі задаволеныя дзеяннямі Расеі ва Украіне. Яны баяцца паўтору такой жа сітуацыі ў іх краінах, таму будуць спрабаваць падштурхоўваць Расею да прымірэння.

Прэзідэнты Украіны і Расеі пацвердзілі свой удзел у перамовах у Менску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўразвязу і кіраўнікоў Беларусі і Казахстана.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Прэзідэнт Пётр Парашэнка паедзе 26 жніўня ў Менск на сустрэчу з прэзідэнтамі краін Мытнага звяза. Сваіх прадстаўнікоў на гэтую сустрэчу дэлегуе і Еўразвяз.

70th anniversary of the Allied landings on D-Day

Ад ЕЗ у сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага звяза (МЗ) з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам будуць удзельнічаць вярхоўны прадстаўнік па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзідэнт па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер і еўракамісар па пытаннях гандлю Карл дэ Гюхт, паведаміў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу Пятру Парашэнка падчас тэлефонных размоў, паведамляецца на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Перад гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваёй гатоўнасці, а таксама пра гатоўнасць прэзідэнтаў Расеі і Казахстана Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева правесці сустрэчу з украінскім прэзідэнтам.

Адзначым, што ўдзел еўрачыноўнікаў у сустрэчы ў Менску ініцыяваў Пятро Парашэнка. Мяркуецца, што на сустрэчы кіраўнікі краін МЗ, Парашэнка і прадстаўнікі ЕЗ абмяркуюць пытанні па імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕЗ, энергетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што Жазэ Мануэл Барозу заклікаў улады Украіны расследаваць інцыдэнт з расстрэлам калоны бежанцаў у Луганскай вобласці, і нагадаў пра неабходнасць абароны цывільнага насельніцтва.

Таксама паведамляецца, што Парашэнка прыняў запрашэнне прэзідэнта Еўрапейскага савета Германа Ван Ромпея і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэла Барозу наведаць з рабочым візітам Брусель 30 жніўня.

Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстана маюць намер правесці ў Менску сустрэчу з Пятром Парашэнкам для абмеркавання эканамічнай і палітычнай сітуацыі.

unian.ua