Парашэнка: Па Крыме кампрамісу не будзе, у пытаннях кошту на газ – так



Украіна будзе выкарыстоўваць усе метады для таго, каб абараніць нацыянальныя інтарэсы.

pppppg

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, адказваючы на пытанне аб межах кампрамісаў у перамовах з Расейскай федэрацыяй.

– Па пытанні Крыму кампрамісу не будзе, у пытаннях нацыянальных інтарэсаў Украіны кампрамісу не будзе, у пытаннях тэрытарыяльнай цэльнасці Украіны, яе незалежнасці – кампрамісу не будзе. У пытаннях кошту на газ – кампраміс будзе. У пытаннях эканамічных адносінаў – кампраміс будзе. Калі будзе жаданне яго шукаць, мы яго знойдзем.

Таксама прэзідэнт Украіны заявіў, што ў пытанні Крыму Украіна будзе выкарыстоўваць усе даступныя прававыя механізмы. даў даручэнне Міністэрству юстыцыі з прыцягненнем замежных партнёраў падрыхтаваць юрыдычныя механізмы абароны», – заявіў Парашэнка.

Раней паведамлялася, што ў Адміністрацыі Прэзідэнта рыхтуюць пакет дакументаў па вяртанні Крыму.

Беларускае Радыё Рацыя