Парашэнка пазбавіў Саакашвілі грамадзянства Украіны



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выдаў указ аб пазбаўленні ўкраінскага грамадзянства былога прэзідэнта Грузіі і экс-губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі, паведамляецца на сайце дзяржаўнай міграцыйнай службы.

„Прэзідэнтам Украіны выдадзены ўказ пра страту грамадзянства Украіны … Матэрыялы па Саакашвілі, прадастаўленыя генеральнай пракуратурай Украіны, апрацаваныя дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны, накіраваныя на разгляд камісіі па пытаннях грамадзянства пры прэзідэнце Украіны, ва ўстаноўленым парадку разгледжаны на пасяджэнні камісіі”, – гаворыцца ў паведамленні.

На сайце самога Парашэнкі ўказ аб пазбаўленні Саакашвілі грамадзянства не апублікаваны.

Палітык, які пакінуў губернатарскі пост мінулай восенню, жорстка крытыкаваў Пятра Парашэнку.

На радзіме супраць яго завялі крымінальныя справы.

Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства 30 мая 2015 года. У той жа дзень ён прызначыў Саакашвілі кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі.

На пасадзе адэскага губернатара Саакашвілі канфліктаваў з мясцовымі элітамі і выступаў з рэзкімі заявамі, у тым ліку ў адрас адміністрацыі Парашэнка, абвінавачваючы асяроддзе прэзідэнта ў карупцыі.

7 лістапада былы прэзідэнт Грузіі заявіў пра сыход з пасады кіраўніка адміністрацыі Адэскай вобласці, Парашэнка падпісаў указ аб яго звальненні праз два дні. Саакашвілі таксама пазбавіўся пасады пазаштатнага саветніка прэзідэнта Украіны.

„Адэса разаўецца толькі пасля таго, як Кіеў будзе вызвалены ад карупцыянераў, якія проста патэжуюць бандытызм і бязмежжа, у тым ліку ў Адэскай вобласці. Таму ў гэтай сітуацыі я вырашыў падаць у адстаўку і пачаць новы этап барацьбы”, – заяўляў Саакашвілі.

Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі з 2008-га 2013 год. Прайграўшы выбары, ён перабраўся ва Украіну. Грузінскія ўлады збіраліся дамагацца выдачы Саакашвілі. На радзіме супраць яго распачата некалькі крымінальных спраў.

Экстрадыцыі Саакашвілі ў Грузію перашкаджала ўкраінскае грамадзянства. „Па нашай канстытуцыі экстрадаваць яго ў іншую краіну немагчыма, але мы маем поўны кантакт з грузінскімі калегамі і гатовыя адказаць на ўсе іх пытанні”, – казаў у чэрвені намеснік генпракурора Украіны Яўген Енін. У мінулым годзе Саакашвілі стварыў на Украіне ўласную партыю „Рух новых сіл”. „Украіну забярэм у Парашэнкі, [прэм’ер-міністра Уладзіміра] Гройсмана і [кіраўніка МУС Арсена] Авакава і рэальна вернем звычайным, напакутаваўшымся ўкраінцам”, – заяўляў тады Саакашвілі.

BBC